Share

cover art for Далягляд #3: Вольга Мжэльская

Далягляд. Падкаст пра беларускую фатаграфію

Далягляд #3: Вольга Мжэльская

Season 1, Ep. 3


Вольга Мжэльская – арт-менеджэрка і куратарка. З 2021 года жыве ў Варшаве. Aдна з сфераў цікавасці – праца з супольнасцямi. Супрацоўнічае з культурнымі інстытуцыямі як медыятарка беларускай супольнасці. Аўтарка праекта па інтэграцыі беларускіх дзеячаў культуры ў Польшчы і ініцыятывы «Język Kultury». Куратарка адукацыйных і выставачных праектаў. 

Супрацоўнічае з такімі ўстановамі, як Музей сучаснага мастацтва (MSN), Дом культуры старога горада (SDK) і галерэя «Promocyjna», Варшаўская культурная абсерваторыя (WOK). 

Аўтарка блога пра беларускае мастацтва Little Hedonist у Інстаграм.

На фотафестывалі ў Лодзі, 2024 Вольга арганізоўвала выставу беларускіх фотакніг і сустрэчу пра інфраструктуры для беларускай фота-супольнасці.

https://www.instagram.com/olga.mzhelskaya/

https://www.instagram.com/mzhelskaya_art/


У трэцім эпізодзе мы сустракаемся з Вольгай Мжэльскай ужывую падчас найбуйнешага фотафестываля ў Лодзі. У гэтым выпуску Вольга распавядае пра тое, як трапіла на фотафестываль, пра стэнд беларускіх фотакніг, як вучылася фатаграфіі ў Валерыя Лабко, у чым сутнасць работы куратара, пра свой першы нечаканы перфоманс і як стаць заўважным беларускаму аўтару. Падчас размовы мы разважаем пра фотакнігі і праекты, якія нас уразілі на фотафестывалі, пра прычыны няўпэўненасці беларускіх аўтараў, пра крытыку і актыўнасць беларускіх мастакоў за мяжой. Таксама мы гаворым пра ролю памылак, дзелімся нашым стаўленнем да панэлек у кантэксце праекта Кацярыны Кузьмічовай «Betonium» і пра важнасць каманднай работы.


Яўген Атцецкі

https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/

Праект «Плошча перамен»

https://by.squareofchanges.net/


Кацярына Кузьмічова

https://katerinakouzmitcheva.com/

https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/

Праект «Betonium»

https://katerinakouzmitcheva.com/betonia-work-in-progress


Фотафестываль у Лодзі

https://fotofestiwal.com/


Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:

‘The Sochi Project’, Rob Hornstra and Arnold van Bruggen

‘Generation Wealth’, праект Lauren Greenfield 

Фотакніга «Змена» Дзмітрыя Брушко, прысвечаная фатаграфіі яго бацькі Сяргея Брушко

Зін Кацярыны Кузьмічовай ‘Betonium’

Фотакніга Яўгена Атцецкага «Плошча перамен»

Праект ‘Oniryczna rzeczywistość’ і адзін з аўтараў выставы Michał Bugalski


Праекты і аўтары з фотафестываля ў Лодзі, якія ўзгадваюцца ў падкасце:

‘Soft Spot’, Michalina Kacperak

‘The Hero Mother and The Hero Father’, Peter Puklus

‘In Praise of Shadows’, Tomasz Kawecki

‘The Real Edges’, Adrien Selbert

'Death Landscape', 'Eternal U', Hubert Humka

Выдавецтва BlowUpPress


ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

https://www.instagram.com/fsh1minsk/


Падтрымаць Далягляд і ФШ1:

https://buymeacoffee.com/fsh1


Дзякуй, што слухаеце нас!

More episodes

View all episodes

  • Далягляд Special#01: Яўген Атцецкі і Кацярына Кузьмічова

    01:08:13||Season 1
    Яўген Атцецкі – культурны менеджар у галіне фатаграфіі, са-заснавальнік і менеджар платформы беларускай фатаграфіі ФШ1, са-аргазанізатар гарадскога фестываля фатаграфіі ФШ1 у Мінску. Фатограф і грамадзянскі журналіст. Аўтар фота-праектаў «Пераблытаныя», «Плошча перамен», «Пад атакай». Пераможца конкурсу беларускай праектнай фатаграфіі Prafota 2020 у катэгорыі Doc. Работы Яўгена публікаваліся ў шматлікіх выданнях, сярод якіх Helsingin Sanomat, The New York Times, Новая Газета, Сапіенс, TIMER і іншыя. https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/Кацярына Кузьмічова – беларуская фатографка, якая жыве ў Вроцлаве, Польшча. Яе праца аб'ядноўвае дакументальную і мастацкую фатаграфію, даследуючы тэмы ўзаемадзеяння людзей, палітычных сістэм і гендэрных роляў. Выпускніца Акадэміі «Фатаграфіка» ў Санкт-Пецярбургу і Акадэміі мастацтваў у Вроцлаве, цяпер навучаецца ў Інстытуце творчай фатаграфіі ў Опаве. Пераможца конкурсаў TIFA і BIFA, яе працы публікаваліся ў міжнародных выданнях.https://katerinakouzmitcheva.com/https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/У бонусным эпізодзе Кацярына і Яўген распавядаюць пра сваю фатаграфічную практыку і праекты, пра тое, як ствараўся Далягляд і чым займаецца ФШ1Ягор Войнаўhttps://www.instagram.com/egor_voinov/Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:Івона Германэк (Iwona Germanek) https://www.iwonagermanek.com/Фотафестываль у Рыбніку https://festiwal.rybnik.pl/Падарожжа ФШ1 на фотафестываль у Рыбніку https://youtu.be/0pBjExhAWQQДыжу Покуй (Duży pokój) https://www.duzypokoj.org/ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1minsk/Падтрымаць Далягляд і ФШ1https://buymeacoffee.com/fsh1Форма зваротнай сувязі па Далягляду https://forms.gle/qyLJaJAkwQMrsuLy8Дзякуй, што слухаеце нас!
  • 10. Далягляд #10: Сафія Садоўская

    01:05:31||Season 1, Ep. 10
    Сафія Садоўская – мастацтвазнаўца і куратарка Навучалася ў МДУ на аддзяленні гісторыі мастацтва (2007–2012).З 2012 года куратарка праекта «EVAa project» на мяжы сучаснага мастацтва і экалогіі. Куратарка выстаў беларускіх фатографаў у межах фотафестываля ў Лодзі. Сумесна с Ганнай Карпенка курыравала выставу «Бязмежнікі», якая паказвала іншыя гiсторыi беларускага мастацтва. Суаўтар трох кніг для дзяцей пра сучаснае беларускае мастацтва. Падчас працы ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» і ў Нацыянальным мастацкім музеі распрцоўвала адукацыйныя праграмы для дзяцей, падлеткаў ды розных груп гледачоўhttps://www.instagram.com/sophia_sadovskaya/https://www.instagram.com/sophia.sadovskaya.art/У дзясятым эпізодзе мы гаворым пра ўзаемадзеянне фатографа і куратара, супрацьпастаўляем культуру прыродзе, прыгадваем маму Сафіі Ірыну Сухій і яе фатаграфічны бэкграўнд, гаворым пра важнасць прыярытэтаў і каштоўнасцей, пра крызісы і пошук адказаў з дапамогай мастацтва і філасофіі, пра ўключэнне дзяцей у культурныя працэсы, пра падтрымку і цярпенне ў супольнасці, пра ролю культурных інстытуцый, пра кнігу “Гісторыя беларскай фатаграфіі”, пра міжнародныя, беларускія конкурсы і фотафестывалі, а таксама пра досвед работы ў складзе журы на іх. Яўген Атцецкіhttps://www.instagram.com/yauhen_attsetski/Кацярына Кузьмічоваhttps://katerinakouzmitcheva.com/https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:- Фота-рок асацыяцыя «Беларускі клімат»- Ірына Сухій, Валерый Лабко, Ігар Саўчанка, Аляксандра Салдатава, Сяргей Міхаленка, Аляксей Барысёнак- Кніга «Гісторыя беларускай фатаграфіі»ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1minsk/Падтрымаць Далягляд і ФШ1:https://buymeacoffee.com/fsh1Дзякуй, што слухаеце нас!
  • 9. Далягляд #9: Слава Паталах

    01:11:25||Season 1, Ep. 9
    Слава Паталах – беларускі прафесійны фатограф з багатым досведам у розных жанрах фатаграфіі, уключаючы партрэтную, сямейную, вясельную і студыйную фатаграфію, а таксама рэпартаж, рэкламу і фотажывапіс. Выкладач уласнага курса і прыватных урокаў. У фатаграфіі шануе шчырасць, прыгажосць навакольнага свету, захапляецца прыпыненнымі момантамі. Фатаграфія – гэта лад жыцця і мыгчымасць знаёміцца з цікавымі людзьміhttps://slavapotalakh.com/https://www.instagram.com/slavapotalakh/У дзевятым эпізодзе мы ўзгадваем эпоху глянцавых часопісаў, разважаем, што такое класічны парадны партрэт, абмяркоўваем значэнне фактару часу пры здымцы, дзелімся крыніцамі натхнення, скардзімся на сацыяльныя сеткі, настальгіруем па фотасайтах, гаворым пра пошук свайго творчага шляху і безумоўны даход.Яўген Атцецкіhttps://www.instagram.com/yauhen_attsetski/Кацярына Кузьмічоваhttps://katerinakouzmitcheva.com/https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:Атэлье партрэта https://www.a-portret.com/Annie Leibovitz https://www.instagram.com/annieleibovitz/?hl=enPeter Lindbergh https://www.instagram.com/TheRealPeterLindbergh/Henri Cartier-Bresson https://www.magnumphotos.com/photographer/henri-cartier-bresson/Robert Doisneau https://www.robert-doisneau.com/en/robert-doisneau/Iwona Germanek https://www.iwonagermanek.com/Фотасайты 00-хФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1minsk/Падтрымаць Далягляд і ФШ1:https://buymeacoffee.com/fsh1Дзякуй, што слухаеце нас!
  • 8. Далягляд #8: Вольга Шукайла

    01:07:46||Season 1, Ep. 8
    Вольга Шукайла – фатографка, фотарэдактарка, ментарка. Нарадзілася ў Мінску, а з 2021 года жыве ў Варшаве. Прафесійны досвед у фатаграфіі – 15 год.Больш за 7 год Вольга працавала на пазіцыях фотарэдактаркі і фотакарэспандэнткі ў найбуйнейшым незалежным анлайн-медыя ў Беларусі – TUT.BY. Яна здымала падзеі ў Беларусі і за яе межамі. Была запрошанай выкладчыцай па прадмеце «Фотарэдагаванне» ў БДУ. У эміграцыі часткова працягвае займацца рэпарцёрскімі здымкамі. Яе работы публікаваліся ў Le Monde, Der Spiegel, Stern і іншых медыя. Удзельнічала ў групавых фотавыставах у Еўропе, ЗША і Кітаі.Сёння Вольга факусуецца на камерцыйных здымках. З 2024 года дзеліцца сваім багатым досведам у фатаграфіі з іншымі як ментар і настаўнік.https://volhashukaila.com/https://www.instagram.com/volha.shukaila/У восьмым эпізодзе мы разважаем пра розніцу ў падыходзе, мысленні і фарматах рэпартажнай і партрэтнай фатаграфіі; абмяркоўваем, колькі здымкаў трэба аддаваць кліенту; якія ўласцівасці павінна мець фатаграфія, каб лічыцца іканічнай; дзе знаходзяцца межы адказнасці фатографа ў стасунку да сфатаграфаваных людзей.Яўген Атцецкіhttps://www.instagram.com/yauhen_attsetski/Кацярына Кузьмічоваhttps://katerinakouzmitcheva.com/https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:- Кнiга Moniki Szewczyk-Wittek ‘Jedyne. Nieopowiedziane historie polskich fotografek’- Арт-прастора ЦЭХ, МiнскФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1minsk/Падтрымаць Далягляд і ФШ1:https://buymeacoffee.com/fsh1Дзякуй, што слухаеце нас!
  • 7. Далягляд #7: Міла Іваноўская

    01:15:09||Season 1, Ep. 7
    Міла Іваноўская – псіхалагіня, гештальт-тэрапеўтка, фатографка. Спецыялізуецца на працы з тэмамі прыняцця свайго цела, знешнасці, а таксама тэме ўзросту. «Адзін з маіх праектаў – “Фотатэрапія: вобраз цела”. Тут я аб’ядноўваю любоў да псіхалогіі і фатаграфіі, дапамагаю людзям пераасэнсаваць сваё стаўленне да ўласнага цела праз аб’ектыў фотакамеры. Гэта праект пра тое, як мы бачым сябе і як можам убачыць сябе па-навому»https://www.instagram.com/mila_ivanovskayaУ сёмым эпізодзе мы гаворым пра тое, як фатографу зрабіць здымак, які спадабаецца мадэлі, пра стандарты знешнасці, пра старасць і выявы старасці, пра “сіндром самазванца”, пра Інстаграм і як ён змяніў наша жыццё, пра творчы крызіс, пра страх выйсці з зоны камфорту, пра адмоўныя адказы на заяўкі, пра навык самападтрымкі, пра ўспрыманне сваёй знешнасці мужчынамі.Задаемся пытаннямі:- Індывідуальносць – новая прыгажосць? - Ці індывідуальныя альтэрнатыўныя мадэлі? - Ці патрэбна фатографу быць псіхолагам? - У якім узросце людзі адчуваюць сябе найбольш шчаслівымі і чаму? - Чаму нават самыя прыгожыя мадэлі часта сабою незадаволеныя? Яўген Атцецкіhttps://www.instagram.com/yauhen_attsetski/Кацярына Кузьмічоваhttps://katerinakouzmitcheva.com/https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:- фотапраект Exactitudeshttps://exactitudes.com/collectie/- праекты фатографкі Iness Rychlikhttps://inessrychlik.com/portfolio/photography- праект Дзіны Даніловіч «Права на цела»ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1minsk/Падкаст Далягляд. Форма зваротнай сувязі:https://forms.gle/tdmFThB2mpU9Mh2K9Падтрымаць Далягляд і ФШ1:https://buymeacoffee.com/fsh1Дзякуй, што слухаеце нас!
  • 6. Далягляд #6: Аляксандр Веледзімовіч

    01:16:14||Season 1, Ep. 6
    Аляксандр Веледзімовіч – фатограф, пісьменнік, праграміст з Віцебска. У сваiх працах Аляксандр спалучае ўплыў мясцовых мастацкіх традыцый з сучаснымі фатаграфічнымі тэндэнцыямі, ствараючы ўнікальныя вобразы.Аляксандр Веледзімовіч:«Калі фатаграфія атрымалася, значыць наш свет усё яшчэ дастаткова добры, каб жыць»«Я думаю, што прырода мастацтва – гэта прывядзенне хаосу да парадку. Пошук гармоніі ў эклектыцы. Збор мазаікі з разрозненых кавалкаў. Такім чынам, у першую чаргу трэба стварыць форму, а канцэпцыя заўседы другасная»Фотаздымкі выстаўляліся ў Віцебску, Мінску, Брэсце, Берліне, Парыжы, Варшаве, Ванкуверы, Краснадары і Ташкенце. Фатаграфіі знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Англіі, Беларусі, Германіі, Францыі, Нарвегіі і ЗША.Жыве і працуе ў Гданьску, Польшча.https://www.instagram.com/veledzimovich/https://cargocollective.com/veledzimovichУ шостым эпізодзе мы ўзгадваем Вiцебск, гаворым пра форму ў фатаграфіі як праяву павагі і спосаб дыялогу з гледачом. Адкрываем, што нуда стымулюе творчасць, працэс здымкі – гэта медытацыя, і як неабходна мова ў камунікацыі з мадэллю. Разам з Аляксандрам разважаем над роляй нетворкінга і свядомым выбарам жыцця ў правінцыі. Наш госць распавядае пра продаж прынтаў і ўспамінае свой досвед жыцця ў Санкт-Пецярбургу.Яўген Атцецкіhttps://www.instagram.com/yauhen_attsetski/Кацярына Кузьмічоваhttps://katerinakouzmitcheva.com/https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/Таксама ў падкасце ўзгадваюцца: ⁃ Артбук Аляксандра Веледзімовіча «Алексіяда», створаны ў межах рэзідэнцыі Народнага цэнтра культуры Польшчы «Gaude Polonia» ⁃ Галерэя сучаснага мастацтва Ў  ⁃ Фільм "What Remains: The Life and Work of Sally Mann” ⁃ Франчэска Вудман ⁃ Фотафакультэт імя Гальперына ⁃ Фотадэпартамент ⁃ Фатографы Яўген Мохараў і Алег ВідзенінФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1minsk/Падкаст Далягляд. Форма зваротнай сувязі:https://forms.gle/tdmFThB2mpU9Mh2K9Падтрымаць Далягляд і ФШ1:https://buymeacoffee.com/fsh1Дзякуй, што слухаеце нас!
  • 5. Далягляд #5: Саша Абуховіч

    01:05:19||Season 1, Ep. 5
    Саша Абуховіч – фатограф, аўтар адукацыйных праграм па фатаграфіі, эксперт у галіне камерцыйнай і рэкламнай фатаграфіі, выкладчык фатаграфіі (Беларусь, Польшча) заснавальнік (на працягу 11 год) трох уласных фотастудый. Нарадзіўся ў Мінску. З 2005 па 2009 навучаўся ў Беларускай Акадэміі Мастацтваў па спецыяльнасці Тэлекінааператар. Працаваў у дакументальнам кіно і на тэлебачанні.З 2011 года – ў рэкламнай фатаграфіі. З 2013 па 2014 навучаўся ў Варшаўскай Акадэміі Фатаграфіі па спецыяльнасці Фатаграфія моды (другі дыплом па спецыяльнасці Лайфстайл фатаграфія). Жыве і працуе ў Мінску.https://www.instagram.com/abuhovichstudio/У пятым эпізодзе Саша Абуховіч распавядае пра сваю ідэнтычнасць; узгадваем класікаў, гаворым пра важнасць ведання гісторыі фатаграфіі, патрэбу рабіць і паказваць фатаграфіі; пра пераемнасць пакаленняў, работу са спадчынай, пра тое, як не забываць беларускую фатаграфічную класіку; узгадваем беларускія фатаграфічныя ініцыятывы 2010-х; абмяркоўваем, як гэта — у 40 зноў пачаць вучыцца, гаворым пра розніцу роляў студэнта і выкладчыка, пра навучанне фэшн-стайлінгу, пра новыя рэцэптары, якія мы набываем дзякуючы навучанню і новаму досведу, пра “злога” выкладчыка, пра розніцу ў зваротнай сувязі ў заходняй культуры і ўмоўнай “савецкай школе”; пра эмоцыі як важную частку практыкі фатографа, пра фэшн-фатаграфіюЯўген Атцецкіhttps://www.instagram.com/yauhen_attsetski/Кацярына Кузьмічоваhttps://katerinakouzmitcheva.com/https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/Таксама ў падкасце ўзгадваюццафатографы: Эні Лейбавіц, Аляксандр Родчанка, Пітэр Ліндберг, Уладзімір Парфянок і яго ўдзел у падкасце «Поставили.Сняли»https://www.instagram.com/postavili.snyali/Рычард Аведон і яго серыя “In The American West”Хельмут Ньютан ініцыятывы і аб’яднанні: Мінская школа фатаграфіі, Харкаўская школа фатаграфіі, Photoscope, Галерэя Nova, Znyata і асобна рубрыка «Встреча с легендами», конкурсы Prafota i BelPressPhoto, адукацыйная праграма PhotoArtDoc, Варшаўская Акадэмія ФатаграфііФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1minsk/Падтрымаць Далягляд і ФШ1:https://buymeacoffee.com/fsh1Дзякуй, што слухаеце нас!
  • 4. Далягляд #4: Ірына Джыгіла

    01:02:15||Season 1, Ep. 4
    Ірына Джыгіла – фатографка з Палесся, якая зараз жыве ў Берліне. Здымаць Іра пачала ў 10 гадоў, пасля таго, як тата падарыў на дзень нараджэння танны Кодак. Працягвае здымаць на стужку і зараз, але на “больш крутыя” камеры. Ірына Джыгіла: “Я ніколі не вучылася фатаграфіі, усё адбывалася арганічна – проста здымала сяброў, катоў, сабак, выпадковых мінакоў. Праз 20 гадоў я таксама гуляю і назіраю: мне трапляюцца вясёлыя, сумныя, прыгожыя і пачварныя моманты – і іх я забіраю з сабою на стужцы. Карацей кажучы, я заўсёды на місіі”https://jigiloira.com/https://www.instagram.com/jigilo/У чацвёртым эпізодзе мы ўзгадваем дзяцінства, гаворым пра аналагавую фатаграфію, ўплыў атачэння, лайк, які вызначае прафесію, пра Мінск, любоў да Беларусі, праекты Ірыны Джыгіла Baba Ira, Motherland, God is a Woman, On a mission, здымкі на вуліцы, як стаць заўважным у Берліне, пра прадчуванне кадра, продаж прынтоў, колькі часу затрачваецца на заяўкі на фестывалі і конкурсы, а колькі на здымкі, марым пра паездкі на арт-рэзідэнцыі. Таксама Ірына распавядае пра тэму жаночасці ў сваёй фатаграфііЯўген Атцецкіhttps://www.instagram.com/yauhen_attsetski/Кацярына Кузьмічоваhttps://katerinakouzmitcheva.com/https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/Таксама ў падкасце ўзгадваюцца: Камера Yashica T5Тэрмін Ugly BeautyСтужка Kodak Portra 400 Фатографы Аляксей Кісялёў, Аляксандр Гронскі і Яўген МохараўПраект Валерыі Мітэльман Miss Minsk, 2007https://www.mitelman.de/proj/miss-minsk-2008/Арт-маркет у Берліне BAAMhttps://baamberlin.com/ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1minsk/Падтрымаць Далягляд і ФШ1:https://buymeacoffee.com/fsh1Дзякуй, што слухаеце нас!