Share

cover art for Далягляд S2#8: Сяргей Лескець

Далягляд. Падкаст пра беларускую фатаграфію

Далягляд S2#8: Сяргей Лескець

Season 2, Ep. 8

Сяргей Лескець, нарадзіўся ў 1984 годзе ў вёсцы Турэц-Баяры Маладзечненскага раёну. Скончыў БДПУ імя М. Танка па спецыяльнасці гісторыя і аддзяленне найноўшай гісторыі Беларускага калегіюма.

Ааддае перавагу дакументальнай і рэпартажнай фатаграфіі, даследванню візуальнай антрапалогіі. У якасці фрылансера з 2012 года працаваў з шэрагам беларускіх і замежных СМІ. Удзельнік выставаў у Беларусі, Грузіі, Польшчы, Аўстрыі, Кітаі і Нямеччыне.

Цікавяць тэмы правінцыі і паўсядзённасці, традыцыйнага жыцця і рытуалаў.

https://www.instagram.com/s.leskiec/


У восьмым эпізодзе другога сезона Сяргей Лескець распавядае як працаваў над праектам AGRO, чаму здымае правінцыю, пра ўзаемаадносіны ў прафесійнай супольнасці, пра аўдыторыю, пра пошукі ўласнага месца ў фатаграфіі. Падчас размовы мы паглыбляемся ў сусвет беларускіх міфаў і магіі, прастору праекту Шэпт і яго гераінь, даведваемся як праект паўплываў на людзей і ўласны лёс аўтара, які ў яго культурны сэнс. Мы абмяркоўваем вернакулярную фатаграфію і якія гісторыі яна расказвае. Сяргей распавядае пра асаблівую цікавасць да вясковых здымкаў, дзеліцца сваім метадам працы з аматарскай фатаграфіяй.  


Яўген Атцецкі

https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/


Кацярына Кузьмічова

https://katerinakouzmitcheva.com/

https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/


Таксама ў падкасце ўзгадваюцца

  • фатографы Жулі Давід дэ Ласі (Julie David de Lossy) і Калін Дэльфос (Colin Delfosse )
  • фатограф Рамуальдас Вінча (Romualdas Vinča)
  • фатограф Алек Сот (Alec Soth)
  • фатографка Кладзін Дуры (Claudine Doury)
  • форум Znyata
  • даследчыца Агнешка Паянчкоўска (Agnieszka Pajączkowska) 
  • даследчык Мірча Эліадэ (Mircea Eliade) 
  • фатограф Артур Бондар 
  • фатограф Роб Хорнстра (Rob Hornstra)
  • фатограф Дональд Вэбер (Donald Weber)
  • фатограф Андрэй Лянкевіч і фотакніга Паганства
  • фатограф Анатоль Кляшчук
  • фатограф Максім Дандзюк (Maxim Dondyuk)
  • актрыса Святлана Анікей
  • фатограф Шарль Фрыжэ (Charles Fréger) і яго праект ‘Wilder Mann’
  • фатографы Сцівен МакКларэн (Stephen McClaren) і Браян Формхалс (Bryan Formhals) з кнігай ‘Photographers Sketchbook’
  • фатограф Сцівен Гіл (Stephen Gill)
  • фатограф Трэнт Парк (Trent Parke)
  • фатограф Дайда Маріяма (Daido Moriyama) 
  • фатографка Ванэса Уіншып (Vanessa Winship)


ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

https://www.instagram.com/fsh1_platform/


Падтрымаць Далягляд і ФШ1:

https://buymeacoffee.com/fsh1


Дзякуй, што слухаеце нас!

More episodes

View all episodes

  • 7. Далягляд S2#7: Глеб Бурнашэў

    01:27:35||Season 2, Ep. 7
    Глеб Бурнашэў, нарадзіўся ў 1992 годзе ў Душанбэ, Таджыкістан. У сувязі з грамадзянскай вайной эміграваў разам з сям’ёй у Слонім (Беларусь). Глеб вызначае сябе як рэакцыйнага мастака, які жыве падзеямі і ўвасабляе адказ на іх. Ён даследуе палітычныя і грамадскія крызісы, узаемадзеянне дзяржавы і звычайных людзей, рэпрэсіўныя механізмы і міграцыйныя працэсы як на лакальным, так і на глабальным узроўнях. Працуе на мяжы фатаграфіі, відэа і перфомансу, выкарыстоўвае штучны інтэлект.Жыве і працуе ў Варшаве.https://www.instagram.com/burnashevgleb/У сёмым эпізодзе другога сезона мы абмяркоўваем крызіс інстытуцый, ролю капіталізма, фармаванне асабістай ідэнтычнасці, фатаграфію як метад, які дапамагае бачыць багі рэальнасці. Глеб распавядае, як змяняюцца радыкалізм і пазыцыя з узростам, чаму ён больш не бачыць сэнсу ў чыстай дакументальнасці, што яго захапляе ў магічным рэалізме, чаму татуіроўка можа быць рытуалам, а эміграцыя — ініцыяцыяй у даросласць.Таксама мы размаўляем пра тое, як мастацтва трапляе ў інстытуты, якія павінны яго крытыкаваць; як інстытуцыі праглынаюць нават пратэст; чаму міф пра беларускую талерантнасць не працуе; як чалавек, што жыве паміж культурамі і краінамі, збірае сябе нанова.Яўген Атцецкіhttps://www.instagram.com/yauhen_attsetski/Кацярына Кузьмічоваhttps://katerinakouzmitcheva.com/https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/Таксама ў падкасце ўзгадваюццаАўтары і праектыМастачка і фатографка Саша Вялічкафатограф Аляксандр Веледзімовіч беларускі пісьменнік Віктар Марціновіч Ментарская праграма Sputnik PhotosМастачка Эле-Міе Эйдруп Хансэн (Elle-Mie Ejdrup Hansen) з праектам Peace Sculpture і фільм Прамень (Light)Кіно і рэжысёрыІдэальныя дні, Вім Вэндерз (Wim Wenders)Птушка, Андрэа Арнольд (Andrea Arnold)Хімера, Аліче Рорвахер (Alice Rohrwacher)Злачынствы будучыні, Дэвід Кроненберг (David Cronenberg)Саван, Дэвід Кроненберг (David Cronenberg)Ва ўсе цяжкія, Вінс Гіліган (Vince Gilligan)ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1_platform/Падтрымаць Далягляд і ФШ1:https://buymeacoffee.com/fsh1Дзякуй, што слухаеце нас!
  • 6. Далягляд S2#6: Марыя Карнеенка

    01:31:13||Season 2, Ep. 6
    Марыя Карнеенка — беларуская візуальная мастачка, якая працуе з фатаграфіяй, сучасным мастацтвам, калажамі і мак’юментары. Менеджарка Беларускай фатаграфічнай платформы ФШ1. Зараз жыве і працуе ў Варшаве. Марыя вучылася ў Школе фатаграфіі ФШ1 (Мінск, 2016), а таксама ў Школе сучаснай фатаграфіі ДокДокДок (Санкт-Пецярбург, 2019).Яе працы былі прадстаўлены ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску (2020), на Riga Photomonth (2021), на фестывалях Rise of Culture (2024) і Święto Fotografii (2024) у Польшчы.У 2020 годзе яе партфоліа было асобна адзначана ў межах конкурсу Blurring the Lines.https://www.instagram.com/maryia_karneyenka/У шостым эпізодзе другога сезона Марыя распавядае прадгісторыю і кантэкст стварэння фотапраекта Rattus Sapiens: з чаго пачаліся яе адносіны з пацукамі, пра эмацыйную сувязь з гэтымі жывёламі, пра фантазію, якая дапамгла перапрацаваць даволі складаны досвед непрыняцця пацукоў грамадствам, а таксама пра пошук канцэпцыі праекта; узгадваем дзяцінства і жыццё ва ўяўных мірах; гаворым пра культуру зваротнай сувязі; абмяркоўваем праект Марыі «На разломе часу», досвед супрацы з выдавецтвам Тамака, працэс стварэння фотакнігі Rattus Sapiens. Таксама ў падкасце ўздымаецца тэма культурнага менеджменту: у чым сутнасць гэтай працы і ці атрымліваецца спалучаць яе з асабістай аўтарскай практыкай.Яўген Атцецкіhttps://www.instagram.com/yauhen_attsetski/Кацярына Кузьмічоваhttps://katerinakouzmitcheva.com/https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/Таксама ў падкасце ўзгадваюцца- школа сучаснай фатаграфіі ДокДокДок і Феадора Каплан- Артур Бондар і яго праект «Цені зоркі Палынь»- Журналістка, фотакрытык і кніжны рэв’ювер Вольга Бубіч - Выдавецтва Тамака- Дызайнерка фотакніг Ганна Наленцка-Мілах (Ania Nałęcka-Milach)- Пісьменніца і журналістка Таццяна Заміроўская - Аўтарка Івона Германэк (Iwona Germanek)- Часопіс Bird in flight- Paris Photo і Polycopies- Аўтарка Шэйда Салеймані (Sheida Soleimani)- Фатограф Валянцін Бо (Valentine Bo) і яго праект «Ваш наступны крок — зрабіць Трансмісію»- Аўтарка Алена Субач- Андрэй Анро і яго праект «Грамадства Шчаслівай Смерці»- Мастачка і фатографка Маша Святагор - Мастачка і фатографка Вераніка Генсіцка (Weronika Gęsicka)ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1_platform/Падтрымаць Далягляд і ФШ1:https://buymeacoffee.com/fsh1Дзякуй, што слухаеце нас!
  • 5. Далягляд S2#5: Віктар Гіліцкі

    01:22:06||Season 2, Ep. 5
    Віктар Гіліцкі — прафесiйны фотажурналіст з досведам працы больш за 15 гадоў. З якiх апошнiх 8 ён працуе ў Чыкага, у злучаных Штатах. Нарадзіўся i вырас ў Мiнску, зде выпусціўся з БНТУ як iнжынер-канструктар. Працаваў у фотастудыі на круізным лайнеры, а пазней стаў штатным фотажурналістам у найбуйнейшай штодзённай газеце Беларусі «Комсомольская Правда», адначасова ствараючы разнастайныя дакументальныя i арт-праекты. З моманту пераезду ў ЗША працы Гіліцкага пастаянна публікаваліся ў мясцовых i еўрапейскiх медыявыданнях: яго рэпартажы выходзілі ў The Chicago Sun-Times, Block Club Chicago, Chicago Tribune, Journalisten, Esquire Russia, OnAir magazine.Віктар Гіліцкі працуе з шырокім спектрам тэм: ад тэрміновых навін і рэпартажаў да партрэтаў. Яго адданасць дакументальнай і навiнавай фатаграфіі замацавала яго iмя ў спiсе надзейных рэпарцёраў у амерыканскай медыяпрасторы.https://www.hilitski.com/https://www.instagram.com/hilitski_victor/У пятым эпізодзе другога сезона абмяркоўваем досвед працы фатографам на круізным лайнеры; гаворым пра пераезд у Чыкага і павольную працу па ўкараненні ў горад; закранаем тэму супольнасцей і варкшопаў, якія даюць практычны погляд знутры і дапамагаюць расці прафесійна; разважаем пра фрыланс, які патрабуе пастаянна «быць на радарах» і пра мару калі-небудзь заняць штатную пазіцыю фотажурналіста ў Chicago Sun-Times.Яўген Атцецкіhttps://www.instagram.com/yauhen_attsetski/Кацярына Кузьмічоваhttps://katerinakouzmitcheva.com/https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/Таксама ў падкасце ўзгадваюццаФатографы і дзеячы культуры:- Сяргей Максімішын- Андрэй Паліканаў- Пеп Банэ (Pep Bonet)- Ян Карпаў- Павел Марцінчык- Дзмітрый Брушко- Аляксандр Абуховіч- Сяргей Міхаленка- Яўген КарнягФотафестывалi:- Filter Photo Festival (Чыкага)- Prism Photo (Чыкага)Кнігі:- Peter Wensberg — Land’s Polaroid: A Company and the Man Who Invented It- Lynsey Addario — It’s What I Do: A Photographer’s Life of Love and WarФільмы і рэжысёры:- «Roma», рэж. Альфонса Куарон (Alfonso Cuarón)- «Трудно быть богом»; «Хрусталёв, машину!», Аляксей Герман ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1_platform/Падтрымаць Далягляд і ФШ1:https://buymeacoffee.com/fsh1Дзякуй, што слухаеце нас!
  • 4. Далягляд S2#4: Ксенія Яблонская

    01:19:05||Season 2, Ep. 4
    Ксенія Яблонская (нар. 1991, Мінск, Беларусь) — фатографка і мастачка, жыве і працуе ў Парыжы. Выпускніца Школы фатаграфіі і мультымедыя імя Родчанкі (Расія), удзельніца аб'яднання Atelier des Artistes en Exil (Францыя). Працы мастачкі знаходзяцца ў Мультымедыя Арт Музеі (Расія), галерэі Cancan (Францыя) і ў прыватных калекцыях.У сваёй творчасці Ксенія даследуе ўплыў знешніх абставін на чалавечы досвед і самаўспрыманне. Спалучаючы дакументальныя і метафарычныя вобразы, яна звяртаецца да тэм страху, сацыяльна-культурнай няроўнасці, гендарнай дыскрымінацыі і цяжкасцяў самаідэнтыфікацыі. У сваёй практыцы мастачка выкарыстоўвае «візуальныя нататкі» – фіксацыю мінулых назіранняў і эмацыйных асацыяцый, на аснове якіх выбудоўвае візуальную мову, што перадае раней перажытае адчуванне.https://www.instagram.com/ksenia__yablonskaya/У чацвёртым эпізодзе другога сезона Ксенія распавядае пра свой шлях у фатаграфію, досвед навучання ў школе Родчанка і дзеліцца назіраннямі за французскай культурай; мы размаўляем пра розніцу падыходаў да працы ў фотажурналіста і мастака, абмяркоўваем уласныя праекты Ксеніі, намагаемся вызначыць, што для нас азначае быць беларускай:ам, размаўляем пра адчуванні ад знаходжання ў стане актыўнага творчага працэсу, пра сродкі самавыяўлення сучаснага мастака і пра міграцыю. Яўген Атцецкіhttps://www.instagram.com/yauhen_attsetski/Кацярына Кузьмічоваhttps://katerinakouzmitcheva.com/https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:- школа Родчанкі - фатограф Ігар Мухін- мастачка Эліна Бразэрус (Elina Brotherus) і яе праект «Праз 12 гадоў» (12 ans après)- фатограф Нікіта Цярошын - фатограф Вольфганг Цільманс (Wolfgang Tillmans)- куратарка Дзіна Даніловіч - выкладчык Уладзіслаў ЕфімаўФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1minsk/Падтрымаць Далягляд і ФШ1:https://buymeacoffee.com/fsh1Дзякуй, што слухаеце нас!
  • 3. Далягляд S2#3: Максім Шумілін

    01:24:08||Season 2, Ep. 3
    Максім Шумілін нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў у 2003 годзе Факультэт журналістыкі БДУ. Прафесійны фатограф з 2004 года, жыве ў Мінске.Прымае ўдзел у асабістых і сумесных выставках з 2005 года. Творчыя працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Мінску, Варшаве, Берліне, Мюнхене, Салоніках, Нью-Йорке і іншых гарадах. У 2021 годзе стварыў аналагавую майстэрню, студыю і школу «Mір1959». У 2023 – 2024 гадах працаваў над калетыўным праектам маладых аўтараў з Беларусі «Грудкі і пагоркі».У сваёй творчай практыцы Максім традыцыйна выкарыстоўвае стужкавыя камеры і аналагавы друк у даркруме.https://www.instagram.com/shumilinmaxim/У трэцім эпізодзе другога сезона мы разважаем пра тое, як стужкавы працэс дапамагае запаволіцца і ўбачыць дэталь — ад «пылінак на сонцы» да ўласнай эстэтыкі; пра мяжу паміж камерцыяй і аўтарскай працай. Гаворым пра «сасновую горку» і Мінск як «горад Сонца», пра эпоху адлігі, кіно і музыку, што фармуюць погляд фатографа. Узгадваем канцэрты на плыце, моманты, калі лепш адкласці камеру і проста быць у жыцці, а таксама пра навучанне маладых аўтараў, ідэнтычнасць і асабісты досвед, з якога вырастаюць сапраўдныя праекты.Яўген Атцецкіhttps://www.instagram.com/yauhen_attsetski/Кацярына Кузьмічоваhttps://katerinakouzmitcheva.com/https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:Фатографы:Ральф Гібсан (Ralph Gibson) Елена ШумілаваКнігі:«Пока еще море принадлежит нам. Фильмы и время Михаила Калика», Наталля БаландзінаКніга ўспамінаў пра Давіда Самойлава «Тебя мне память возвратила…»Гісторыя беларускай фатаграфііФільмы і рэжысёры:«Судьба человека», Сяргей Бандарчук«До свидания, мальчики», Міхаіл Калік«33», Георгій ДанэліяАтар Іоселіані Музыка і музыкі:«Город Золотой», Барыс Грэбеншчыкоў«Kind of Blue», Майлз Дэйвіз (Miles Davis)Джэкі Міту (Jackie Mittoo) ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1minsk/Падтрымаць Далягляд і ФШ1:https://buymeacoffee.com/fsh1Дзякуй, што слухаеце нас!
  • 2. Далягляд S2#2: Johnny Cosmic

    01:21:40||Season 2, Ep. 2
    Johnny Cosmic: «Многія ведаюць мяне як фатографа. Усё жыццё я здымаю амаль усё, што атачае і натхняе: канцэрты, імпрэзы, сяброў, выпадковыя сустрэчы і невядомых людзей — спачатку ў Беларусі, цяпер у Еўропе. Для мяне фатаграфія заўсёды была больш, чым хобі: гэта спосаб быць бліжэй да гісторыі і людзей, захаваць моманты, якія інакш лёгка забываюцца».https://www.instagram.com/johnny_cosmic/У другім эпізодзе другога сезона мы пагаворым пра тое, як сумяшчаць дакладнасць айцішніка і свабоду мастака, як выглядае жыццё фатографа з Беларусі ў Еўропе, якім ён бачыць свет музыкі і шоў-бізнесу, дзе праходзіць мяжа паміж асабістым і публічным. Вас чакае размова пра баланс, ідэнтычнасць, смеласць — і, вядома ж, пра фатаграфію як спосаб зазірнуць у чужы і ўласны сусвет.Яўген Атцецкіhttps://www.instagram.com/yauhen_attsetski/Кацярына Кузьмічоваhttps://katerinakouzmitcheva.com/https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:фатограф Паша Крычкофатограф Рон Галела Фатограф Юсуф Карш Фатограф Себаштіа́ў СальгадаФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1minsk/Падтрымаць Далягляд і ФШ1:https://buymeacoffee.com/fsh1Дзякуй, што слухаеце нас!
  • 1. Далягляд S2#1: Яўген Канаплёў і Юля Лейдзік

    01:45:03||Season 2, Ep. 1
    KANAPLEV+LEIDIK – творчы тандэм фатографаў Яўгена Канаплёва і Юлі Лейдзік. З 2011 года яны працуюць разам, аб’ядноўваючы тэхнічную дасканаласць і мастацкае пачуццё, што дазваляе ім ствараць яркія рэкламныя праекты і праводзіць уласныя даследаванні ў галіне фатаграфііhttps://kanapleidiki.eu/https://www.instagram.com/kanaplev_leidik/У гэтым эпізодзе мы гаворым пра:– сумесную працу і «хімію» дуэта– баланс паміж камерцыйнай і мастацкай дзейнасцю– удзел у Gaude Polonia– досвед «Без ретуши»– медыйнасць і вядомасць у культурнай прасторы– крыніцы натхнення– беларускую этнаграфію і яе сучаснае прачытанне– ролю пажылых герояў у праектах KANAPLEV+LEIDIK– пра выклікі эміграцыіЯўген Атцецкіhttps://www.instagram.com/yauhen_attsetski/Кацярына Кузьмічоваhttps://katerinakouzmitcheva.com/https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:стыпендыя і праграма Gaude Poloniaмастак і паэт Анджэй Струміларэжысёр Андрэй Куціла і яго фільм «Summa»праект і рэаліці-шоў «Без ретуши»фестывалі і выставы ў Польшчы: Месяц фатаграфіі ў Кракаве, Фотафестываль у Лодзі, фотафестываль У рамах Сопатубеларускія мастакі і музыкі, якія натхняюць KANAPLEV+LEIDIK: Маша Мороз, Вольга Подгайская, Егор Забелаў, Васіліса Паляніна, Аляксандр Адамаў, Андрэй Анро, Сяргей Лескець, Вольга Лабачэўская, Міхаіл Раманюк, Максім Осіпаўміжнародныя мастакі, што паўплывалі на KANAPLEV+LEIDIK: Эні Лейбавіц, Дэвід Лашапэль, Рычард Аведон, Платон, Вім Вендэрс, Эдвард Хоперпольскі фатограф Рафал Мілaх ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1minsk/Падтрымаць Далягляд і ФШ1:https://buymeacoffee.com/fsh1Дзякуй, што слухаеце нас!
  • Далягляд Special#01: Яўген Атцецкі і Кацярына Кузьмічова

    01:08:13||Season 1
    Яўген Атцецкі – культурны менеджар у галіне фатаграфіі, са-заснавальнік і менеджар платформы беларускай фатаграфіі ФШ1, са-аргазанізатар гарадскога фестываля фатаграфіі ФШ1 у Мінску. Фатограф і грамадзянскі журналіст. Аўтар фота-праектаў «Пераблытаныя», «Плошча перамен», «Пад атакай». Пераможца конкурсу беларускай праектнай фатаграфіі Prafota 2020 у катэгорыі Doc. Работы Яўгена публікаваліся ў шматлікіх выданнях, сярод якіх Helsingin Sanomat, The New York Times, Новая Газета, Сапіенс, TIMER і іншыя. https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/Кацярына Кузьмічова – беларуская фатографка, якая жыве ў Вроцлаве, Польшча. Яе праца аб'ядноўвае дакументальную і мастацкую фатаграфію, даследуючы тэмы ўзаемадзеяння людзей, палітычных сістэм і гендэрных роляў. Выпускніца Акадэміі «Фатаграфіка» ў Санкт-Пецярбургу і Акадэміі мастацтваў у Вроцлаве, цяпер навучаецца ў Інстытуце творчай фатаграфіі ў Опаве. Пераможца конкурсаў TIFA і BIFA, яе працы публікаваліся ў міжнародных выданнях.https://katerinakouzmitcheva.com/https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/У бонусным эпізодзе Кацярына і Яўген распавядаюць пра сваю фатаграфічную практыку і праекты, пра тое, як ствараўся Далягляд і чым займаецца ФШ1Ягор Войнаўhttps://www.instagram.com/egor_voinov/Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:Івона Германэк (Iwona Germanek) https://www.iwonagermanek.com/Фотафестываль у Рыбніку https://festiwal.rybnik.pl/Падарожжа ФШ1 на фотафестываль у Рыбніку https://youtu.be/0pBjExhAWQQДыжу Покуй (Duży pokój) https://www.duzypokoj.org/ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1minsk/Падтрымаць Далягляд і ФШ1https://buymeacoffee.com/fsh1Форма зваротнай сувязі па Далягляду https://forms.gle/qyLJaJAkwQMrsuLy8Дзякуй, што слухаеце нас!