Share

cover art for Адным кадрам #6: Граф Тышкевіч. Незвычайнае сэлфі

Адным кадрам

Адным кадрам #6: Граф Тышкевіч. Незвычайнае сэлфі

Season 1, Ep. 6

Гумар, эксцэнтрычнасць і люстэрка эпохі ў здымках графа Тышкевіча


Уявіце сабе сямейны фотаздымак арыстакратаў у канцы 19 стагоддзя. Які ён? Сур'ёзныя твары? Шляхетная постаць? Карункі ды каралі? Сённяшні здымак дакладна вас здзівіць!


У шостым выпуску падкаста Адным Кадрам прыглядаемся да сямейнага (аўта)партрэта графа Бенэдзікта Генрыка Тышкевіча. Паразмаўляем пра сямейную фатаграфію і агульначалавечыя каштоўнасці ды сімвалы, пра эксцэнтрычныя і гуллівыя фотаздымкі 19 стагоддзя, а таксама пра жыццё і творчасць графа Тышкевіча, вартыя прыгодніцкага рамана ці серыяла.



Бенэдзікт Генрык Тышкевіч нарадзіўся ў 1852 годзе ў мястэчку Немежыс пад Вільняй. 


З 1876 года граф удзельнічае ў фотавыставах (на першай з іх ён выстаўляў свае здымкі з Алжыру) і атрымлівае ўзнагароды за свае здымкі.

Адукаваны арыстакрат граф Тышкевіч пабачыў свет і захаваў памяць аб гэтым у сваіх шматлікіх фатаграфіях. Са сваіх падарожжаў па Амерыцы, Азіі, Афрыцы і Еўропе граф прывозіць дакументальныя здымкі, у сваіх маёнтках ён робіць шмат партрэтаў шляхты і сялян, дакументуе мясцовыя звычкі і традыцыі, а таксама робіць шмат пастановачных амаль тэатралізаваных здымкаў.

Граф так захапляўся фатаграфіяй, што пабудаваў 2 фоталабараторыіі ў сваіх маёнтках: адну ў Парыжы, адну – ў Вялым, недалёка ад Менска.


Унікальныя фатаграфіі графа Тышкевіча вельмі адпавядаюць тагачасным тэндэнцыям фатаграфіі ў Еўропе і з’яўляюцца ўнікальным дакументам сваёй эпохі.


У 1935 годзе на поўдні Францыі, у горадзе Мантон графа не стала. Яму было 83 гады. Пахаваны ён у Ніцы побач з маці.


Дзякуем за дапамогу ў падрыхтоўцы выпуска Вільнюскай галерэі мастацтваў.

Adnym kadram team thanks Vilnius Picture Gallery (Vilniaus paveikslų Galeria) for the help in preparation of the episode

https://www.lndm.lt/

https://www.instagram.com/vilniauspaveikslugalerija


Выстава работ графа Тышкевіча ў Францыі:

https://saisonlituanie.com/event/entre-la-lituanie-et-la-france-les-deux-mondes-du-comte-tyszkiewicz-dans-ses-photographies-du-19e-siecle/


Аўтарка і вядучая праекту – Юлія Ружэчка 

https://www.instagram.com/ruzhechka


ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

https://www.instagram.com/fsh1minsk/


Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:

https://buymeacoffee.com/fsh1


Дзякуй, што слухаеце нас!

More episodes

View all episodes

  • 6. Адным кадрам S2#6: Юля Цімафеева. Эмігранцкі канструктар у вершах і калажах

    57:22||Season 2, Ep. 6
    Што робяць шахматысты ў адкрытым космасе? Як звязаныя эміграцыя, паэзія і калаж? Як і навошта помсціць паперы?Шукаем адказы разам з паэткай і мастачкай Юляй Цімафеевай.У новым выпуску падкаста Адным кадрам паразмаўляем пра творчасць дзякуючы і насуперак выпрабаванням, сувязь паэзіі і фатаграфіі, футбалістаў як крыніцу натхнення і пра пошукі раўнавагі.Юля Цімафеева — паэтка, перакладчыца, мастачка. Аўтарка шасці паэтычных кніг на беларускай мове і англамоўнай дакументальнай кнігі «Мінскі дзённік». Перакладае паэзію пераважна з англійскай і дзіцячую літаратуру з нарвежскай моў. У сваіх кнігах ужо неаднойчы спалучала візуальнае мастацтва (фатаграфію, калажы) і паэзію. З 2020 года жыве за межамі Беларусі, цяпер – у Берліне.Замовіць кнігу «Рэжу гісторыю сабой» (Ich zerschneide die Geschichte) можна на сайце выдання Editions Frölich https://www.editionfroelich.de/  https://www.instagram.com/editionfroelich/ Госця выпуску – Юля Цімафееваhttps://www.instagram.com/cimafiejeva/Аўтарка і вядучая праекту – Юлія Ружэчка https://www.instagram.com/ruzhechkaФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1_platform/https://www.fsh1.org/Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:https://buymeacoffee.com/fsh1Форма зваротнай сувязі: https://forms.gle/cMuiir4PtfPLvNNcAДзякуй, што слухаеце нас!
  • 5. Адным кадрам S2#5: Таемнае таварыства паэтаў. За момант да катастрофы

    01:08:40||Season 2, Ep. 5
    Здымак-лабірынт. Здымак-маніфест. Здымак-люстэрка. З яго на нас глядзяць маладыя, таленавітыя беларускія пісьменнікі. Усміхаюцца нам і вечнасці, за імгненне да катастрофы.Гэты партрэт выбітных літаратараў 1920-х гадоў – не толькі пра аб’яднанне Ўзвышша ды яго таленавітых удзельнікаў. У ім шмат пра нас. Гэты фотаздымак – спроба зразумець той час, у якім мы апынуліся, праз падзеі стогадовай даўніны. У новым выпуску падкаста Адным кадрам адпраўляемся ў падарожжа па здымку з прыгукам танга разам з Марынай Казлоўскай. Паразмаўляем пра таемнае таварыства (тады яшчэ) жывых паэтаў, пра мастацтва ў эпоху прапаганды, пра беларускае як каштоўнасць, пра літаратуру і фатаграфію.Марына Казлоўская — выкладчыца літаратуры, перакладчыца, літаратурная рэдактарка і сувядоўца падкаста Спіс на лета.Госця выпуску – Марына Казлоўскаяhttps://www.instagram.com/maryna_kazlouskaya/Аўтарка і вядучая праекту – Юлія Ружэчка https://www.instagram.com/ruzhechkaФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1_platform/https://www.fsh1.org/Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:https://buymeacoffee.com/fsh1Форма зваротнай сувязі: https://forms.gle/cMuiir4PtfPLvNNcAДзякуй, што слухаеце нас!
  • 4. Адным кадрам S2#4: Нараўлянскі палац. Фотаздымкі як трыгеры гісторыі

    15:58||Season 2, Ep. 4
    Якія вобразы ў вас выклікае слова «дом»? Чаму часам чужы фотаздымак трыгерыць асабістыя ўспаміны і моцныя адчуванні? А ўяўнае і сапраўднае моцна пераплятаюцца ў агульнай гісторыі?Разглядаем фотаздымак на вокладцы кнігі «Дом» Андрэя Горвата.Пагаворым пра тое, як фотаздымкі трыгераць памяць, што дапамагаюць зразумець пра гісторыю і пра саміх сябе ды пра вельмі асабістыя ўзаемаадносіны чалавека і дома. Андрэй Горват — беларускі пісьменнік. Яго першая кніга «Радзіва “Прудок”» (2016) стала сапраўдым адкрыццём у сучаснай беларускай літаратуры. У 2020 годзе разам з аднадумцамі Андрэй Горват выкупіў гістарычны палац у Нароўлі і пачаў займацца яго аднаўленнем. Гісторыя палаца і яго жыхароў і асабістая гісторыя аўтара пераплятаюцца ў кнізе «Дом», якая выйшла у 2025 годзе. Аўтарка і вядучая праекта – Юлія Ружэчка https://www.instagram.com/ruzhechkaФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1_platform/https://www.fsh1.org/Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:https://buymeacoffee.com/fsh1Дзякуй, што слухаеце нас!
  • 3. Адным кадрам S2#3: Віктар Малышчыц. Космас над Беларуссю

    55:17||Season 2, Ep. 3
    Што яднае навуку і гуманізм?Чаму неба ўжывую выглядае інакш, чым на фотаздымках?Разбіраемся ў гэтых пытаннях разам з фатографам, астраномам і папулярызатарам навукі Віктарам Малышчыцам. Пагаворым пра тое, як фатаграфія стала галоўным інструментам астраноміі, дзе ў Беларусі можна ўбачыць сапраўдны космас, і што адчуваеш, калі ўжывую глядзіш на рознакаляровае зорнае неба.Далучайцеся да падарожжа па беларускіх пейзажах і бясконцым космасе.Віктар Малышчыц — настаўнік, папулярызатар навукі і астрафатограф. Скончыў аспірантуру фізічнага факультэта БДУ. Здымае неба і беларускія пейзажы так, што іх вы дакладна ўжо бачылі — і, хутчэй за ўсё, захапляліся.Госць выпуску – Віктар Малышчыц https://www.instagram.com/viktar_malyshchyts/Аўтарка і вядучая праекту – Юлія Ружэчка https://www.instagram.com/ruzhechkaКарысныя спасылкі: Раім паглядзець відэа Віктара Малышчыца «300 секунд пад небам Беларусі» https://www.youtube.com/watch?v=TZ11HEPYK2IБеларускі астраном і фатограф, якога ўзгадвае ў размове Віктар Малышчыц – Юры Бялецкі https://www.instagram.com/yuribeletskyБрашура пра здымку зорнага неба ад Віктара Малышчыцаhttps://l1nk.dev/kCz1LФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1_platform/https://www.fsh1.org/Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:https://buymeacoffee.com/fsh1Дзякуй, што слухаеце нас!
  • 2. Адным кадрам S2#2: Анатоль Кляшчук. Развітанне з сябрам

    55:44||Season 2, Ep. 2
    Ці можна расказаць вялікую гісторыю адным фотаздымкам?Адзін кадр. Адно развітанне. І цэлы свет сэнсаў. Сяброўства і боль, цеплыня і страта, свет дзяцінства і трагедыя Чарнобылю, сувязь чалавека і прыроды. Здымак «Развітанне з сябрам» фатографа Анатоля Кляшчука кранае маўчаннем. На ім – абдымкі, якія запавольваюць плынь жыцця. Развітанне на час ці назаўжды? У выпуску разам з фатографам і дзеячом беларускай фатаграфіі Сяргеем Міхаленкам разважаем пра сілу візуальнага мінімалізму, чалавечнасць у дакументальнай фатаграфіі і спадчыну Анатоля Кляшчука — чалавека, які хацеў праспяваць песню сваёй зямлі. Фатографа, які праз здымкі дзяліўся светапоглядам і эмпатыяй. Анатоль Кляшчук нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Вынісцы, на Случчыне. З дзяцінства ён захапіўся фатаграфіяй. Працаваў на авiярэмонтным заводзе, скончыў журфак БДУ. Працаваў у «Сельскай газеце», у рэспубліканскіх медыя. З 1993 года – фотакарэспандэнт у газеце “Звязда”. У 2023 годзе Анатоля не стала. Але засталіся кадры: лірычныя, паэтычныя, поўныя любові да людзей і да сваёй зямлі — як сведчанне, памяць і размова, якая працягваецца.Госць выпуска – Сяргей Міхаленкаhttps://www.instagram.com/mihalenko_photo/Аўтарка і вядучая праекту – Юлія Ружэчка https://www.instagram.com/ruzhechkaФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1_platform/https://www.fsh1.org/Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:https://buymeacoffee.com/fsh1Дзякуй, што слухаеце нас!
  • 1. Адным кадрам S2#1: Святлана Станкевіч. Касмізм радыяцыі і голас маленькага чалавека

    39:00||Season 2, Ep. 1
    Бяспамяцтва. Цыклічнасць гісторыі. Годнасць і трываласць чалавека. Распачынаем другі сезон падкаста «Адным кадрам» размовай з фатографкай Святланай Станкевіч. У цэнтры выпуску — адзін кадр з яе фотапраекта «Ліквідацыя».Пагаворым пра тое, як праз фатаграфію даследаваць нябачныя наступствы Чарнобыля і вяртаць голас «маленькаму чалавеку» — без пафасу, але з павагай і годнасцю.Святлана Станкевіч нарадзілася на Смаргоншчыне. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Акадэмію «Фотаграфіка» ў Санкт-Пецярбургу. Зараз жыве і працуе ў Варшаве.Аўтарка і вядучая праекту – Юлія Ружэчка https://www.instagram.com/ruzhechkaФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1_platform/Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:https://buymeacoffee.com/fsh1Дзякуй, што слухаеце нас!
  • 5. Адным кадрам #5: Зоф'я Хаментоўская. Беларускі космас

    42:13||Season 1, Ep. 5
    Што такое беларускі космас? У чым адметнасці Палесся і як іх перадаць праз фотаздымкі? У пятым выпуску падкаста Адным Кадрам адпраўляемся ў падарожжа па Палессі 30-х гадоў мінулага стагоддзя вачамі выбітнай фатографкі Зоф'і Хаментоўскай. Паглынемся ў атмасферу бясчасся і безбярэжжа, паразмаўляем пра магію Палесся тады і зараз з госцяй выпуску мастачкай і даследчыцай Машай Мароз.Зоф'я Хаментоўская нарадзілася ў 1902 годзе ў Парахонску, у той час гэта была тэрыторыя Польшы, сёння гэта аграгарадок у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. З 1929 года Зоф'я Хаментоўская ўдзельнічае ў разнастайных выставах і конкурсах, спецыялізаваныя фатаграфічныя часопісы друкуюць яе здымкі. У сярэдзіне 30х гадоў яна пераязджае ў Варшаву. У 1937 годзе яна адкрывае ўласную фотамайстэрню, робіць рэкламныя фотаздымкі на заказ, на працягу года працуе мастацкім рэдактарам штомесячніка “Kobiety w Pracy” (Жанчыны ў працы), здымае варшаўскую архітэктуру ды інтэр'еры палацаў. У 1947 годзе разам з дзецьмі Габрыэлай і Пятром Зоф’я Хаментоўская эмігруе ў Аргентыну.У 1991 годзе ў Буэнас Айрасе фатографкі не стала.Архіў яе негатываў быў прывезены ў Польшчу ў 2010 годзе дзякуючы Фонду «Археалогія фатаграфіі»Госця выпуска – Маша Мароз https://www.instagram.com/mashamaroz/Вядучая – Юлія Ружэчка https://www.instagram.com/ruzhechka/Здымак Зоф' і Хаментоўскай (Zofia Chomętowska) з архіву Фонда Археалогіі Фатаграфіі (Archives of Fundacja Archeologia Fotografii)https://www.instagram.com/archeologia_fotografii/Каманда падкаста Адным кадрам дзякуе Фонду Археалогіі Фатаграфіі і асабіста Вераніцы Кобыліньска (Weronika Kobylińska) за спрыянне ў падрыхтоўцы эпізода.https://www.instagram.com/wu_kobylinska/Пазнаёміцца з фатаграфічнай спадчынай Зоф’і Хаментоўскай можна на старонцы Фонда Археалогіі Фатаграфііhttps://faf.org.pl/ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1minsk/Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:https://buymeacoffee.com/fsh1Дзякуй, што слухаеце нас!
  • 4. Адным кадрам #4: Марыя Элена Банэ. Рака, яе таямніцы, моц і сімвалы

    21:35||Season 1, Ep. 4
    Рака: месца сустрэчы па-за часам і падручнік жыцця. Марыя Элена БанэЯк фатаграфія можа стаць інструментам для пошуку сваіх каранёў і сувязі са сваім родам? Якім чынам рака ўплывае на фарміраванне асобы? Ці можа адзін здымак перадаць адчуванне руха па вадзе і стану пераходу?У чацвёртым выпуску падкаста Адным Кадрам адпраўляемся ў фатаграфічнае падарожжа па рацэ Нёман і ва ўнутр кожнага з нас разам з фатографкай і мастачкай Марыяй Эленай Банэ. Паразмаўляем пра яе здымак «Човен з зоркамі» з серыі «Рэчышча» праекта «Мая рака»Марыя Элена Банэ нарадзілася ў Менску ў 1986 годзе, вывучала дызайн і фатаграфію ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2007 года яна спецыялізуецца на аналагавай фатаграфіі і альтэрнатыўных фатаграфічных метадах, такіх як біхрамат гумкі, алавяны працэс і цыянатыпія. Працы Марыі Элены спалучаюць аналагавыя фатаграфічныя тэхнікі і сучасныя медыя, а ў цэнтры яе мастацкай зацікаўленасці – асабістыя і універсальныя гісторыі, якія фатографка раскрывае праз паэтычныя візуальныя вобразы.Госця выпуска – Марыя Элена Банэhttps://maria-bonet.com/https://www.instagram.com/maria_elena_bonet/Вядучая – Юлія Ружэчка https://www.instagram.com/ruzhechkaФШ1: Беларуская фатаграфічная платформаhttps://www.instagram.com/fsh1minsk/Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:https://buymeacoffee.com/fsh1Дзякуй, што слухаеце нас!